Паўднёваафрыканская міжнародная шматпрофільная выстава SAITEX праходзіць з 11 па 13 чэрвеня ў г. Яганэсбург, ПАР. Беларускі стэнд прадстаўлены такімі вядучымі прадпрыемствамі нафтахіміі рэспублікі, як ААТ «Нафтан», ААТ «Белшына», ААТ «Гомельскі хімічны завод», ААТ «Гродна Азот», ТАА «ВА «Энергакамплект».
З магчымасцямі і прадукцыяй як ААТ «Гродна Азот», так і філіяла «Завод Хімвалакно» наведвальнікаў экспазіцыі знаёміць начальнік аддзела маркетынгу ААТ «Гродна Азот» Алена Карачун.
З экспазіцыяй беларускіх прадпрыемстваў і ўзорамі іх прадукцыі азнаёміўся сёння і пасол Беларусі ў ПАР Ігар Белы.
Наведвальнікі выстаўкі актыўна вывучаюць экспазіцыю Беларусі, а таксама вядуць перагаворы з кампаніямі.
SAITEX — шматгаліновая выстава, якая выступае пляцоўкай для бізнес-перагавораў і дзелавога ўзаемадзеяння замежных і мясцовых вытворцаў, аптовых арганізацый, пастаўшчыкоў і закупшчыкаў для ўстанаўлення імпартных і экспартных сувязей у Афрыканскім рэгіёне.