XII Міжнародны эканамічны форум «Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы» праходзіць у рамках Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.
Форум прадоўжыцца 4 дні з 27 па 30 у Віцебску і за гэты час вядучыя прадпрыемствы і арганізацыі будуць мець магчымасць прадэманстраваць свае найноўшыя распрацоўкі і прадукцыю, падзяліцца вопытам імпартазамяшчэння, умацаваць доўгатэрміновыя партнёрскія сувязі.
На аб'яднаным стэндзе прадстаўлены ўзоры прадукцыі ААТ «Гродна Азот», філіяла «Завод Хімвалакно» і іншых прадпрыемстваў. Ганаровае права першым прэзентаваць стэнд лепшых прадпрыемстваў нафтахіміі — у генеральнага дырэктара ААТ «Гродна Азот» Ігара Ляшэнкі.