У цэху аміяк-4 пасля праведзенага планавага прыпыначнага рамонту абсталявання пачалі пускавыя аперацыі.
Падчас разагравання асноўных аддзяленняў цэха прымяняецца тэхналагічны газ, які змяшчае ў сваім складзе гаручыя рэчывы, які, да заканчэння пускавых аперацый, скідаецца на факельную ўстаноўку. З мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу рэгламентам вытворчасці аміяку ў адпаведнасці з праектам прадугледжана спальванне тэхналагічнага газу на факельнай устаноўцы. Дадзеныя пускавыя аперацыі могуць працягвацца некалькі сутак, з канчаткам якіх, пасля атрымання гатовай прадукцыі - аміяку, спальванне тэхналагічнага газу на факельнай усталёўцы спыніцца.
Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма.