Самае важнае пытанне на парадку дня — актыўная фаза пускавых аперацый. Усё павінна быць максімальна выверана, дробязяў на гэтым этапе быць не можа, дысцыпліна — найстрогая — звярнуў увагу прысутных генеральны дырэктар Ігар Ляшэнка. Памылкі ў тэхналагічным працэсе прыводзяць да каласальных страт для прадпрыемства, што, у сваю чаргу, не можа не адбіцца на фарміраванні заработнай платы работнікаў.
У выхадныя дні было арганізавана кругласутачнае дзяжурства адказных выканаўцаў — начальнікаў цэхаў, іх намеснікаў, у стане поўнай гатоўнасці знаходзяцца дапаможныя службы, задзейнічаныя ў пускавых аперацыях, а таксама падрадныя арганізацыі. Персанальную адказнасць за няўхільнае выкананне тэхналагічнага ланцужка пры пуску цэхаў нясуць намеснікі генеральнага дырэктара.
Дадзена даручэнне: тэрміны выканання маючых адбыцца работ па капітальным рамонце ў цэху аміяк-3 і далейшых пускавых аперацый павінны быць скарэкціраваны з улікам аналізу дапушчаных парушэнняў на цяперашнім этапе.
На асаблівым кантролі — захаванне работнікамі патрабаванняў прамысловай бяспекі і культуры вытворчасці. Атрадам аховы службы бяспекі выяўлены парушэнні правілаў эксплуатацыі аўтаматызаванага транспарту: зафіксаваны факты нямэтавага выкарыстання электракалясак, наяўнасці свабоднага доступу ў кабіны, няспраўнасці электраабсталявання. У сувязі з гэтым будзе праведзена праверка абгрунтаванасці размеркавання і выкарыстання электратранспарту з улікам патрэбнасці цэхаў.
Асобным блокам асветлены пытанні выканання даручэнняў, якія знаходзяцца на кантролі. Важны акцэнт зроблены на неабходнасці строгага захавання антыкарупцыйнага заканадаўства і далейшага прывядзення лакальных палажэнняў аб закупках за ўласныя сродкі ва ўнітарных прадпрыемствах у поўную адпаведнасць з нарматыўна-прававымі актамі «Гродна Азот».