Найважнейшым пытаннем на прадпрыемстве застаецца выканальніцкая дысцыпліна. Аб выніках правядзення праверкі ва ўнітарных прадпрыемствах па выкананні перыядычнасці правядзення нарад, адлюстраванні ключавых пытанняў парадку дня ў пратаколах, а таксама выкананні даручэнняў папярэдніх пратаколаў, у тым ліку з дакладным указаннем тэрмінаў, далажыла начальнік АКЯ Ганна Ягадніцкая. Адзначаны шэраг парушэнняў у перыядычнасці нарад і працэдуры іх пратакалявання, больш за тое, не на ўсіх унітарных прадпрыемствах на нарадах надаюць дастатковую ўвагу інфармаванню калектыву аб грамадска-палітычнай сітуацыі ў краіне і свеце. Гэта важны складнік здаровай жыццядзейнасці любога прадпрыемства, асабліва ў перыяд старту электаральнай кампаніі. Аб важнасці інтэрнэт-гігіены і ўдумлівым і адказным выбары інфармацыйных рэсурсаў нагадаў намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы і кадрах Віктар Шумель. Ён падкрэсліў неабходнасць крытычнага падыходу ў аналізе ўласных падпісак у сацыяльных сетках і падпісак блізкіх, найперш дзяцей.
У працяг тэмы інфармацыйнай работы з працоўным калектывам намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Габрыельчык прадставіў прысутным дайджэст падзей, якія прайшлі за тыдзень у рэгіёне, краіне і свеце, асобна спыніўся на ключавых мерапрыемствах завода.Так, па слядах пасяджэння прафсаюзнага камітэта ААТ "Гродна Азот" яшчэ раз звернута ўвага на патрабаванне да адказнага падыходу пры абранні цэхкамаў, разуменне іх ролі ў жыцці прадпрыемства, неабходнасці наяўнасці ў іх актыўнай жыццёвай пазіцыі, базавых ведаў у сферы заканадаўства, у першую чаргу, працоўнага. Па выніках правядзення Дня маладога спецыяліста генеральны дырэктар Ігар Ляшэнка выйшаў з ініцыятывай: каб маладыя супрацоўнікі маглі зразумець ролю кіраўніка, ацаніць яго адказнасць за рашэнні і адчуць ступень нагрузкі, недастаткова пра гэта проста пачуць. Так нарадзіўся праект "Два дні з генеральным дырэктарам", дзякуючы якому маладыя работнікі змогуць "пражыць" жыццё кіраўніка. Праект будзе ажыццяўляцца і з іншымі кіраўнікамі падраздзяленняў рознага ўзроўню.
На асаблівым кантролі застаецца ступень гатоўнасці складоў гатовай прадукцыі да ўводу ў эксплуатацыю — аб выкананні мерапрыемстваў па выніках агляду складоў далажыў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Віктар Міхневіч. Так, у цэху карбамід-4 запланаваныя працы практычна завершаны, аднак дробязяў у гэтым пытанні няма — усе недахопы павінны быць ліквідаваны ў тэрмін.
Намеснік генеральнага дырэктара па капітальным будаўніцтве і развіцці Гарый Ліпскі, падводзячы папярэднія вынікі, адзначыў, што план па капітальных і бягучых рамонтах будынкаў і збудаванняў у адпаведнасці з устаноўленымі тэрмінамі выконваецца не ў поўным аб'ёме. Так, зроблены акцэнт на падыход да выбару падрадных і субпадрадных арганізацый.Прынята рашэнне разгледзець яго асобна на камісіі па супрацьдзеянні карупцыі.