Ход выканання даручэнняў — заўсёды на кантролі генеральнага дырэктара: толькі так фарміруецца адказнае стаўленне да прафесійнай дзейнасці і дасягаецца высокі ўзровень выканальніцкай дысцыпліны.
У фокусе ўвагі традыцыйна застаецца карэкціроўка работы па выніках агляду складоў гатовай прадукцыі. Аб стане складоў і неабходных мерапрыемствах па ўдасканаленні працэсу праводзімых работ, мерах па ўстараненню неадпаведнасцей далажыў намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Віктар Міхневіч. Адзначана, што на стадыі капітальнага рамонту цэхаў ні адна пара рук не будзе лішняй: з улікам максімальных магчымасцяў падраднай арганізацыі на болтынг у цэхі ёсць патрэба ў работніках для правядзення слясарна-мантажных работ па абслугоўванні балтавых злучэнняў — каля 30 чалавек з улікам 8-гадзіннага рабочага. дня, што дасць жадаючым магчымасць зарабіць больш за 100 рублёў за дзень.
Статыстыку парушэнняў патрабаванняў аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі, у тым ліку пры правядзенні іншымі арганізацыямі работ з павышанай небяспекай, за 3 квартал агучыў намеснік галоўнага інжынера — начальнік УПБіАП Антон Касцоў. Па выніках комплексных праверак у цэхах выяўлены парушэнні ў сферы аховы працы, прамысловай і пажарнай бяспекі, якія не маюць крытычнага характару, аднак з'яўляюцца маркерам для правядзення работы па ўдасканаленню работы ў гэтым напрамку: у першую чаргу, гэта парушэнне працоўнай і вытворчай дысцыпліны.У сферы прамысловай і пажарнай бяспекі паказчыкі за 3 квартал здавальняючыя: усё абсталяванне прайшло своечасовы тэхнічны агляд і дыягнаставанне, за справаздачны перыяд пажараў не зарэгістравана. За ліпень — жнівень праведзена 4954 агнявыя работы, падчас іх выканання шэраг падрадных арганізацый атрымалі лісты аб такіх непрымальных парушэннях пажарнай бяспекі, як курэнне ў неўстаноўленых месцах, адсутнасць агароджы у месцах правядзення агнявых работ.
Кантрольным пытаннем на парадку дня застаецца выкананне работ па выпрабаванні і правядзенні капітальнага рамонту пажарных лесвіц, а таксама аднаўленні вогнеахоўных пакрыццяў, у тым ліку метадам атынкоўкі, які прадугледжвае выкананне работ уласнымі сіламі без прыцягнення падрадных арганізацый. Графік павінен быць строга выкананы і ўсе віды работ завершаны да 27 снежня 2024 года.
Эксплуатацыя падлогавага бязрэйкавага транспарту знаходзіцца пад пільнай увагай кіраўніцтва. У прыватнасці, электракаляскі ў абавязковым парадку павінны прайсці тэхагляд у 2024 годзе і мець выразна нанесеныя і лёгка чытэльныя надпісы з указаннем інвентарнага нумара, грузападымальнасці, назвы структурнага падраздзялення, за якім замацаваны транспарт; павінны быць прызначаны адказныя, якія пры выпуску на лінію і звароце запаўняюць чэк-ліст агляду транспарта.
Аб выніках комплекснай праверкі ЦРАЭ далажыў галоўны энергетык Аляксей Іваноў. Было адзначана, што ўсе выяўленыя парушэнні носяць пераважна нягрубы характар і былі ліквідаваны ў ходзе праверкі, аднак адказныя загадзя не ўстараняюць іх, што становіцца падставай для складання адпаведнага акта.
На канкрэтных мерах па павышэнні якасці гатовай прадукцыі, сыравіны і матэрыялаў, захавання норм тэхналагічнага і аналітычнага рэжыму тэхналагічных цэхаў па выніках аналізу дзейнасці за 3 квартал спынілася начальнік ЦАТК Аксана Гейба. Вядзецца актыўная работа з ААТ "Завод горнага воску" — праводзяцца лабараторныя выпрабаванні на адпаведнасць патрабаванняў тэхнічнага задання пяці прадастаўленых узораў саставаў антыслёжвальнікаў. Адзначана, што важна зладжанасць работы ўсіх падраздзяленняў, звязаных з працэсамі вытворчасці, адгрузкі і рэалізацыі прадукцыі. Звернута ўвага на неабходнасць больш дбайнага і якаснага прамывання цыстэрнаў, карозія ўнутраных паверхняў якіх можа выклікаць афарбоўванне КАС пры яго захоўванні і транспарціроўцы.
Аб важных падзеях у краіне і свеце, аб візітах і ключавых мерапрыемствах у парадку дня Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, аб тым, чым жыве "Гродна Азот" і якія яго чакаюць падзеі на бліжэйшым тыдні, расказаў намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Габрыельчык. У яго выступленні прагучала ключавая фраза са звароту да 80-годдзя Перамогі, які быў прыняты на саміце кіраўнікоў СНД і агучаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам: "Выкрасці можна памяць, але не праўду"! Кіраўнікі дзяржаў Садружнасці заклікалі не дапускаць адраджэння фашызму, нацызму, мілітарызму і спыняць спробы развязвання новай сусветнай вайны.