Пры правядзенні пускавых аперацый з мэтай утылізацыі гаручых рэчываў, якія ўваходзяць у склад тэхналагічнага газу, рэгламентам прадугледжана яго спальванне на факельнай устаноўцы. Пасля выхаду на рэжым спальванне гаручых газаў на факельнай устаноўцы спыняецца.
Пагрозы гораду, экалогіі, жыхарам і работнікам прадпрыемства няма.