Менш за два тыдні застаецца да падзеі, якая вызначыць далейшы шлях развіцця краіны — 26 студзеня адбудуцца выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Генеральны дырэктар нагадаў кожнаму прысутнаму кіраўніку аб той адказнасці, якая ляжыць на ім за выкананне ўласнага грамадзянскага абавязку і рэалізацыю свайго выбарчага права. Ад нашага з вамі абдуманага выбару залежыць мір і спакой, дабрабыт наш і нашых дзяцей. У працяг тэмы намеснік генеральнага дырэктара па сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце Дзмітрый Габрыельчык давёў інфармацыю аб графіку работы выбарчых участкаў, у тым ліку ў дні правядзення датэрміновага галасавання. Нагадаем: цягам пяці дзён да выбараў з 21 па 25 студзеня ўчастковыя камісіі працуюць з 12 да 19 гадзін без перапынку. Гэта асабліва актуальна і стварае камфортныя ўмовы для тых хімікаў, якія маюць зменны графік працы і ў дзень выбараў будуць задзейнічаны ў выкананні вытворчых задач. 26 студзеня галасаванне будзе праходзіць з 8 да 20 гадзін. У дзень выбараў магчымае галасаванне дома па заявах выбаршчыкаў. Дзмітрый Ігаравіч падкрэсліў, што ў бліжэйшыя дні азотаўцы прымуць удзел у немалой колькасці кансалідуючых мерапрыемстваў, ключавым з якіх стане глабальны рэспубліканскі праект «Марафон адзінства», які завяршае свой шлях па краіне.
«Гродна Азот» — прадпрыемства, дзе права на памылку не дадзена. Пільнасць — найважнейшае патрабаванне да адказных асоб, начальнікам і супрацоўнікам, якія суправаджаюць вытворчыя працэсы. Яна часта здольная прадухіліць няштатную сітуацыю, няшчасны выпадак і захаваць жыццё. Пра гэта нагадаў намеснік галоўнага інжынера — начальнік УПБіАП Антон Касцоў.
Акцэнт на неабходнасць строгага захавання прамысловай бяспекі ў падраздзяленнях прадпрыемства, якія эксплуатуюць патэнцыйна небяспечныя аб'екты, зрабіў начальнік АТН УПБіАП Барыс Марголь. Праверка, праведзеная ў снежні 2024 года, прадэманстравала шэраг парушэнняў, звязаных, у першую чаргу, з культурай вытворчасці, няўважлівым стаўленнем да тэхнічнага стану прыбораў і абсталявання. Адказныя асобы прыцягнуты да адказнасці.
Аб стане супрацьпажарнай бяспекі падраздзяленняў прадпрыемства па выніках 2024 года далажыў Анатоль Сідлярэвіч, начальнік АПБ УПБіАП. Анатоль Валер'евіч звярнуў увагу прысутных на трывожную тэндэнцыю мінулага года: колькасць пажараў на тэрыторыі горада Гродна вырасла на 20 працэнтаў, удвая павялічылася колькасць узгаранняў аўтамабіляў і ў два разы больш загінула на пажарах людзей. Асноўная прычына трагедый — неасцярожнае абыходжанне з агнём.
Вузкія месцы, на якіх была засяроджаная ўвага, — невыкананне тэрмінаў правядзення рамонтных работ. Так, невыкананне графіка капітальнага рамонту ўсходаў стала падставай узяць гэтае пытанне на адмысловы кантроль кіраўніцтва. Таксама пастаўлена задача распрацоўкі мер па зніжэнні колькасці ілжывых спрацовак пажарнай аўтаматыкі, да якіх прыводзіць няспраўнасць абсталявання, выкананне будаўнічых работ і трапленне старонніх прадметаў у зону дзеяння апавяшчальніка.
Аналіз пераносу тэрмінаў здачы аб'ектаў у якасці немалаважнай прычыны паказаў шматразовае ўнясенне змяненняў у праектную дакументацыю як на этапе зацвярджэння і ўзгаднення праекта, так і ў працэсе яго рэалізацыі. Гэтыя выпадкі павінны быць выключнымі, а не паўсюднымі, зрабіў акцэнт генеральны дырэктар і запатрабаваў пільнай увагі да гэтага пытання.
У 2024 годзе па абедзвюх пляцоўках прадпрыемства аддзелам супрацьпажарнай бяспекі УПБіАП падрыхтаваны прадпісанні, у якіх прапанавана да выканання больш за 900 мерапрыемстваў. За парушэнне і невыкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі работнікі прыцягнуты да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці, а таксама накіраваны на нечарговую праверку ведаў. Парушэнні супрацьпажарнага рэжыму іншымі арганізацыямі-падрадчыкамі сталі падставай для накіравання адпаведных лістоў і прыцягнення іх работнікаў да адказнасці. Ігар Васільевіч зрабіў акцэнт: дарагая рэканструкцыя вытворчасці, запланаваная на бягучы год, патрабуе глыбокага ведання і разумення супрацоўнікамі вытворчых працэсаў, а таксама прадугледжвае вельмі скрупулёзны і вывераны падыход у выбары падраднай арганізацыі, якая гатова забяспечыць якасць у выкананні сваіх абавязацельстваў.
Выконваючя агульную справу, мы дасягнем высокіх вынікаў.