Эфектыўнасць работы ўсяго прадпрыемства і фінансавых паказчыкаў гаспадарчай дзейнасці ў многім залежыць ад комплекснага падыходу ўсімі службамі і падраздзяленнямі да якаснага выканання пастаўленых канцэрнам і задач, што рэалізуюцца на прадпрыемстве.
Каб дэманстраваць высокія вынікі, неабходна думаць на далягляд. У «Гродна Азот» распрацавана праграма павышэння эфектыўнасці работы, якая прадугледжвае сістэмную рэалізацыю мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі, работ і паслуг. Тут важна ўсё: і павышэнне тэхнічнага ўзроўню вытворчасці, і ўдасканаленне арганізацыі вытворчасці і працы шляхам укаранення сучасных сістэм кіравання рэсурсамі, і павышэнне эфектыўнасці сістэмы энергазберажэння. У гэтых умовах недазваляльная марнатраўнасць і безгаспадарлівасць. Невытворчыя выдаткі, у тым ліку спісанне нястач, страт ад псуты матэрыяльных каштоўнасцяў на складах, нерацыянальнае спісанне каштоўнасцяў, якія могуць быць выкарыстаны для патрэб іншых падраздзяленняў, павінны быць зведзены да мінімуму. Такі пасыл прагучаў на нарадзе ад генеральнага дырэктара Ігара Ляшэнкі.
У шэрагу выпадкаў безгаспадарчасць можа быць прыраўнавана да крадзяжу, таму што прадпрыемства, а значыць і ўсе яго работнікі, нясе неабгрунтаваныя матэрыяльныя страты. Вынікі працы службаў галоўных спецыялістаў па выніках 2024 года красамоўна прадэманстравалі ў дзеянні тэзіс: крызіс — гэта шанец! Палітыка недружалюбных краін у разліку на стварэнне з дапамогай увядзення санкцый у дачыненні да нашай дзяржавы і непасрэдна прадпрыемствы ўмоў, якія павінны былі вывесці «Гродна Азот» з канкурэнтнага поля, наадварот, садзейнічала інтэнсіўнасці развіцця — укаранення перадавых тэхналогій і метадаў вытворчасці і дзейнасці. Так, аб'ём самастойна выкананых работ падраздзяленнямі механічнай службы ў 2024 годзе значна вырас, актыўна рэалізуецца напрамак па праграме імпартазамяшчэння, выкананне плана па энергазберажэнню і ўкараненню энергетычнага менеджменту дазволіў істотна зэканоміць сродкі і спрацаваць эфектыўна. Асноўнымі мерапрыемствамі, якія дазволілі прадэманстраваць высокі вынік у сферы энергазберажэння ў сістэме прадпрыемстваў канцэрна «Белнафтахім», сталі паслядоўна і паспяхова рэалізуемыя этапы рэканструкцыі дзейных цэхаў. Найбольшую эканомію энергаспажывання за кошт праведзеных комплексных мерапрыемстваў прадэманстравалі цэхі аміяк-4, аміяк-3, карбамід-4, карбамід-2, ЦВС. Запланаваныя на 2025 год мерапрыемствы па мадэрнізацыі вытворчасці дадуць магчымасць павысіць паказчыкі энергазберажэння і выкарыстоўваць зэканомленыя фінансавыя рэсурсы ў тым ліку на навучанне спецыялістаў і павышэнне іх кваліфікацыі на базе прагрэсіўных у сферы энергазберажэння прадпрыемстваў.
Маючы адбыцца этап рэканструкцыі запатрабуе ад нас высокай ступені самаарганізацыі і ўсведамленні галоўных прыярытэтаў. Адміністрацыяй зроблены акцэнт на важнасці разумення ўсімі работнікамі цэхаў, у якіх запланаваны ў 2025 годзе работы па рэканструкцыі, каласальнай адказнасці за вынік. Работнікі на гэтым сур'ёзным этапе павінны ў абавязковым парадку знаходзіцца ў цэхах, актыўна ўдзельнічаць у працэсе рэканструкцыі, правяраць і кантраляваць усе работы, якія праводзяцца. Ад іх адказнасці і прыстойнасці залежыць агульны вынік, які стане надзейным задзелам на будучыню для нас і нашых дзяцей. Якасць выканання любых рамонтных работ — зона адказнасці як спецыялістаў, так і начальнікаў. Пасля іх выканання — спецыялістам або падрадчыкам — кожны кіраўнік, у чыю зону адказнасці ўваходзіць аб'ект, павінен праверыць якасць выкананай работы і пацвердзіць яго, у абавязковым парадку зафіксаваць.
Разам з тым адзначаны слабыя месцы ў рабоце шэрага службаў, падраздзяленняў і унітарных прадпрыемстваў, аналіз якіх павінен сфакусіраваць увагу на іх устараненне. Адзначана трывожная тэндэнцыя па зніжэнні аб'ёмаў выкананых работ за 2024 год УП «Азот Рэм Буд» у параўнанні з іншымі падраднымі арганізацыямі. Як вынік — сярэдняя заработная плата іншых падрадчыкаў на 700 рублёў аказалася вышэйшай, чым у работнікаў «Азот Рэм Буд». Такая сітуацыя справакавана не дэфіцытам прапаноў, а адсутнасцю ініцыятывы з боку прадстаўнікоў унітарнага прадпрыемства выконваць прапанаваныя работы звышурочна. Канструктыўнай крытыцы падвергнуўся «АзотСэрвіс», у прыватнасці, асартымент і рэцэптура страў у сталовых прадпрыемства, якія перыядычна выклікаюць незадавальненне наведвальнікаў.
Намесніку генеральнага дырэктара па сацыяльным пытанням і ідэалагічнай рабоце Дзмітрыю Габрыельчыку даручана ў бліжэшы час прывесці дзйнасць КГХ у адпаведнасці з запытам спажыўцоў, якія, выконваючы свае прафесійныя абавязкі, нярэдка застаюцца ў пазаўрочны час на вытворчасці, і культура харчавання ў такіх умовах мае асаблівае значэнне.
Жадаеце больш зарабляць — навучыцеся лічыць грошы. Такі пасыл звернуты ўсім кіраўнікам падраздзяленняў. На 2025 год усе структуры павінны выбудаваць карту рызык, пазначыць слабыя месцы і прапанаваць эфектыўныя меры іх прадухілення.
Традыцыйная інфармацыйная работа з калектывам сканцэнтравала ўвагу на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі ў краіне, спакойнай і пазітыўнай атмасферы, у якой прайшла ўся электаральная кампанія і асноўны дзень галасавання. Адзначана высокая яўка на выбарах грамадзян рэспублікі — 85,69 працэнта. Яўка выбаршчыкаў па прадпрыемстве ААТ «Гродна Азот» склала 91,5 працэнта. Мы ганарымся сваім прадпрыемствам і адчуваем дачыненне да агульнай нацыянальнай ідэі — згуртавана рухацца ў абраным кірунку, захоўваючы дасягненні мінулага і сучаснасці, з клопатам аб будучых пакаленнях.