Сёння, 3 верасня, каля 13-35, адбыўся прыпынак цэха аміяк-3 з прычыны спынення падачы паветра на стадыю рыформінгу цэха. Усе сістэмы, адказныя за прыпынак цэха, адпрацавалі штатна. Планавы пуск цэха аміяк-3 будзе ажыццёўлены на працягу сутак. У перыяд правядзення пускавых аперацый у цёмны час сутак будзе прыкметна полымя факельнай усталёўкі.
Падстаў і нагоды для занепакоенасці ў жыхароў горада няма.