Газета «Гродзенскі хімік» — карпаратыўнае выданне адкрытага акцыянернага таварыства «Гродна Азот» — заснавана ў 1969 годзе, яе першы нумар выйшаў 1-га мая тыражом 2000 экзэмпляраў. Гэта была першая гродзенская шматтыражная газета, яе рэдактарам стаў Я.С.Яцунскі, а праз некаторы час — У.І.Зайцаў.
Выходзіць з перыядычнасцю 1 раз у тыдзень (на працягу 1996 года — 1 раз у 2 тыдні), па суботах.
З 1969 г. газета друкавалася на 4 палосах фармату А-3. З 2005 года аб'ём газеты — 6 палос (4 палосы інфармацыйныя, 2 — праграма тэлеперадач), з 2012 года — 8 інфармацыйных палос, з 2020 — 4 палосы ў колеры. Газета друкуецца ў ААТ «Брэсцкая друкарня». На сённяшні дзень тыраж складае 5911 экзэмпляры.
Калектыў рэдакцыі ўваходзіць у склад аддзела камунікацый ААТ «Гродна Азот». Рэдактар — Ірына Валадзько.
Назва «Гродзенскі хімік» не мянялася з дня заснавання газеты.
«Гродзенскі хімік» у сацыяльных сетках і месэнджэрах:
Узнагароды і дыпломы
Кантакты
Рэдактар — 8 (0152) 79-47-48 Карэспандэнты газеты — 8 (0152) 79-47-48, 72-63 (внутренний) Карэспандэнт радыё — 8 (0152) 79-48-67
Факс: 8 (0152) 79-41-66 E-mail: iro@azot.com.by Адрас: праспект Касманаўтаў, 115 (корпус цэха сувязі), 4-ты паверх.
Подписка:
ГаГазета «Гродзенскі хімік» распаўсюджваецца па гадавой падпісцы сярод работнікаў і ветэранаў ААТ «Гродна Азот» толькі ў Гродне і Гродзенскім раёне. Падпісная кампанія праводзіцца ў снежні кожнага года.
Аформіць ведамасную падпіску можа таксама любая арганізацыя.
Кошт падпіскі на 2024 год — 41,08 руб.
Ответы на часто задаваемые вопросы:
Калі газета не прыйшла ў пачатку года — звярніцеся ў рэдакцыю, тэл.79-48-67.
Калі газета не прыйшла разава на працягу года — звярніцеся ў паштовае аддзяленне па месцы жыхарства, магчымы збой дастаўкі.
Пры неабходнасці змяніць адрас падпіскі (напрыклад, у сувязі з пераездам) — звярніцеся з дастаўкай у паштовае аддзяленне па старым месцы жыхарства і аплаціце паслугу пераадрасацыі.